BE RU EN

Жыхары Валожына: Уначы лекары ў «скафандрах» звозілі ў горад людзей з Менску і Віцебскай вобласці

  • 5.04.2020, 10:32

Што адбываецца ў валожынскай Цэнтральнай раённай бальніцы?

Навіны з Валожына Менскай вобласці: некалькі чалавек напісалі, што ўначы шмат людзей прывезлі ў Цэнтральную раённую бальніцу, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

«Позна ўвечары ля ўваходу ўвесь час былі лекары ў «скафандрах», яны і расказалі, што чакаецца паступленне», - распавёў жыхар Валожына.

«Прывозілі людзей з Менску і аднекуль з Віцебскай вобласці», - напісаў ноччу супрацоўнік бальніцы.

«У шпіталь прывезлі на двух аўтобусах кантакты першага ўзроўню», - паведаміў яшчэ адзін жыхар Валожына.

Апошнія навіны