BE RU EN

Амаль трэць тых, хто захварэў на каранавірус у Малдове - медыкі

  • 4.04.2020, 21:16

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Малдовы.

Амаль трэць ад усіх тых, хто заразіўся каранавірусам Covid-19 у Малдове - медработнікі, сцвярджае прэм'ер-міністр краіны Іён Кіку.

«На жаль, сярод інфіцыраваных грамадзян, вельмі шмат медыцынскіх работнікаў - лекары, медыцынскія сёстры, фельчары, кіроўцы машын хуткай дапамогі. Колькасць медработнікаў, якія заразіліся каранавірусам, дасягнула 215 чалавек. Гэта 28,5% ад усіх хворых каранавірусам у краіне», - сказаў Кіку, паведамляе «Интерфакс-Украина».

Агульная колькасць заражаных каранавірусам у Малдове дасягнула 752 чалавек.

Апошнія навіны