BE RU EN

«Белсат»: З камбіната «Белшына» забралі 10 чалавек

  • 4.04.2020, 18:54

У Бабруйску «ўзмоцнены кантроль за самаізаляцыяй».

Бабруйская радыёстанцыя «Зефір-ФМ» паведаміла пра першы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Са слоў галоўнага санітарнага лекара Магілёўскай вобласці Святланы Нячай, інфікаваны вярнуўся з заробкаў з Масквы.

У сваім Telegram-канале радыёстанцыя «Зефір-ФМ» паведаміла, што ў Бабруйску ўзмоцнены «кантроль за выкананнем самаізаляцыі грамадзян», якія прыехалі з краін з моцным распаўсюдам COVID-19.

Са слоў бабруйскага карэспандэнта Belsat.eu, 3 красавіка з камбіната «Белшына» забралі 10 чалавек, якія кантактавалі з інфікаваным каранавірусам.

3 красавіка Міністэрства аховы паведаміла, што на Магілёўшчыне зафіксаваныя два выпадкі заражэння.

Каранавірус выявілі ў педыятра, які працуе ў дзіцячай паліклінікі ў Крычаве. Яна ездзіла на курсы павышэння кваліфікацыі ў Віцебск.

Таксама вядома пра адзін выпадак у Кіраўску - мужчына ездзіў на заробкі ў Маскву.

Апошнія навіны