BE RU EN

Магілёўскую лякарню №1 рыхтуюць да прыёму заражаных каранавірусам

  • 4.04.2020, 17:43

Планавую і экстранную шпіталізацыю звычайных хворых спыняюць.

Магілёўскую лякарню №1 рыхтуюць да прыёму заражаных каранавірусам. Пацыентаў з 14 аддзяленняў пераводзяць у абласную лякарню.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Астатнія ўстановы аховы здароўя Магілёўскай вобласці абмяжоўваюць планавую і экстранную шпіталізацыю.

Загад начальніка галоўнай управы аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Старавойтава.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны