BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі 440 выпадкаў каранавірусу

  • 4.04.2020, 16:52

Шэраг лекараў сцвярджае, што лічбы Міністэрства аховы здароўя заніжаныя.

У Беларусі зафіксаваныя пяць выпадкаў смерці ў пацыентаў з дыягнаставаным каранавірусам, паведаміла міністэрства аховы здароўя рэспублікі ў суботу.

Паводле інфармацыі міністэрства, на 4 красавіка на стацыянарным лячэнні з каронавіруснай інфекцыяй знаходзіцца 394 чалавекі. Пасля праходжання лячэння ачуняў 41 чалавек, - дадалі ў міністэрстве.

Такім чынам агульная колькасць заражаных (на лячэнні, ачунялых і памерлых) складае 435.

У Беларусі не ўведзены карантын, не закрытыя ўстановы адукацыі, адкрытыя межы. Экспэрты і лекары сцвярджаюць, што лічбы, якія прадстаўляюцца міністэрствам, не адлюстроўваюць рэальнага становішча спраў. Беларусы адзначаюць, што ў краіне значна павялічылася колькасць захворванняў на пнеўманію.

Апошнія навіны