BE RU EN

«€ 7 тысячаў за паветра ў гандлёвым цэнтры»

  • 4.04.2020, 12:49

Колькі плацяць беларускія прадпрымальнікі за глупства і подласць уладаў.

Прадпрымальнікі ў Беларусі б'юць трывогу. Яны ўпэўненыя, што ўлады наўмысна не ўводзяць карантын і не закрываюць мяжы.

«Гэта было зроблена наўмысна, каб не было падставаў для форс-мажору пры складанні пазоваў у суды з прычыны праявы абставінаў непераадольнай сілы праз пандэмію каранавірусу ў свеце, – напісаў у “Фэйсбуку” кіраўнік РГА “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.

ФОТА: GAZETABY.COM

У рэгіёнах і сталіцы нашы прадпрымальнікі ў шоку. А ў некаторых з іх арэнда ад € 1000 да € 3500 за месяц. А, паводле дамовы арэнды, паведаміць пра скасаванне можна толькі за 60 дзён у асноўным. Цяпер няма гандлю, і атрымліваецца, што некаторыя з іх заплацяць € 7000 за паветра ў гандлёвым цэнтры».

ФОТА: GAZETABY.COM

Лідар прадпрымальнікаў таксама прадэманстраваў фатаграфіі, зробленыя ў гандлёвых цэнтрах у разгар дня. Пустынныя залы наглядна паказваюць, як ідуць справы ў ІП.

ФОТА: GAZETABY.COM

Апошнія навіны