BE RU EN

«За дзень у 10-ю лякарню Менска шпіталізавалі больш за 150 чалавек, у шасці медыкаў каранавірус»

  • 4.04.2020, 11:14

Удзень каля лякарні стаялі дзясяткі «хуткіх».

Шмат паведамленняў прыходзіць з 10-й гарадской клінічнай лякарні Менска, размешчанай у Чыжоўцы, паведамляе тэлеграм-канал «Баста». Частку з іх журналісты атрымалі ўчора, але апублікавалі сёння пасля праверкі і пацверджання інфармацыі.

«Добры дзень. У мяне дачка працуе ў 10 лякарні. Сказала, што ўсіх хворых масава выпісваюць. Будуць прымаць толькі пнеўманійных», – паведаміў адзін з падпісантаў канала.

«За дзень у 10 лякарню шпіталізавалі больш за 150 чалавек. У шасці супрацоўнікаў каранавірус», – піша іншы чытач.

«Вельмі засмуцілі навіны пра 10-ю лякарню. З 6 красавіка яе зачыняюць пад хворых на пнеўманію. Учора ўдзень у нейкі момант там стаялі 17 хуткіх! Адначасова!» – гэта інфармацыя з перапіскі жыхарак Менска, скрын якой каналу даслала адна з удзельніцаў.

Адзін з супрацоўнікаў лякарні паведаміў «Баста», што нават пасля вызначэння факту заражэння некаторых лекараў іх не адразу шпіталізавалі.

Апошнія навіны