BE RU EN

Пасля рэкорднага падзення кошту расейскай нафты Пуцін заявіў пра гатоўнасць скараціць здабычу

  • 3.04.2020, 21:51

У канцы сакавіка расейская нафта Urals патаннела да мінімуму з 1999 года.

Расея гатова да супрацоўніцтва з краінамі АПЕК+ і Злучанымі Штатамі ў пытанні скарачэння ўзроўню здабычы нафты. Пра гэта 3 красавіка на нарадзе пра сітуацыю на глабальных энэргетычных рынках заявіў прэзідэнт РФ Пуцін. Стэнаграма яго выступу апублікаваная на сайце Крамля, піша «Гордон».

«Мы знаходзімся ў цесным кантакце з нашымі партнёрамі ў Савудаўскай Арабіі. Нядаўна ў мяне адбылася размова з прэзідэнтам ЗША. [...] Расея ўважае неабходным аб'яднаць намаганні. Мы не былі ініцыятарамі разрыву ўгоды АПЕК +. І мы гатовыя да дамоўленасцей з партнёрамі і ў рамках гэтага механізму, і гатовыя да ўзаемадзеяння з ЗША. [...] Паводле папярэдніх ацэнак, думаю, гаворка можа ісці пра скарачэнне ў аб'ёме дзесьці 10 млн барэляў у дзень, крыху менш, можа, крыху больш», - сказаў ён.

Са слоў Пуціна, скарачэнне павінна адбывацца ад узроўню здабычы нафты ў першым квартале гэтага года.

Падзенне коштаў нафты працягваецца з пачатку сакавіка. Галоўнай прычынай стала тое, што Расея і Арганізацыя краін - экспарцёраў нафты не змаглі дамовіцца з нагоды новых абмежаванняў узроўню здабычы нафты. Да 9 сакавіка кошт нафты Brent абрынулася на 30% - да $33 за барэль, што стала максімальным дзённым падзеннем з 1991 года, калі пачалася вайна ў Персідскім заліве. Увечары 18 сакавіка кошт нафты Brent абваліўся да 17-гадовага мінімуму - $25,4 за барэль, а 30 сакавіка ф'ючэрсы гандлявалі па $18.

На фоне няўдалых перамоў Савудаўская Арабія, паводле звестак крыніц Bloomberg, вырашыла «ўступіць у татальную цэнавую вайну» і нарасціць здабычу з 9 млн да 12 млн барэляў у дзень. Акрамя таго, Эр-Рыяд выцясняў нафту расейскай маркі Urals з еўрапейскага рынку, прапаноўваючы патроіць пастаўкі ўласнага гатунку Arab Light з вялікімі зніжкамі.

Гэта прывяло да таго, што да 31 сакавіка кошт Urals знізіўся да мінімуму з 1999 года - $13 за барэль. Як адзначала «Радио Свобода», Urals у Еўропе стаў каштаваць танней за мазут.

Апошнія навіны