Сталі вядомыя падрабязнасці смерці ад каранавірусу 60-гадовага менчука
- 3.04.2020, 21:18
У сястры памерлага таксама пацверджаны каранавірус, яна ў цяжкім стане.
Ад каранавірусу ў Менскай гарадской інфекцыйнай бальніцы сёння ўвечары памёр 60-гадовы мужчына. З 23 сакавіка ён знаходзіўся на апараце ШВЛ.
Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» паведаміў хлопец дачкі памерлага Дзмітрый Касцючэнка. З яго слоў, у сястры памерлага таксама пацверджаны каранавірус, яна ў цяжкім стане.
Раней Дзмітрый распавёў у сацыяльных сетках пра тое, як апынуўся ў лякарні:
- 12 сакавіка бацька маёй дзяўчыны захварэў ВРВІ. У яго ўзнялася тэмпература (38,5), выклікалі лекара дадому - звычайны вірус, вось вам прэпарат - лячыцеся.
Праз пару дзён тэмпература не спадала, 17 сакавіка выклікалі «хуткую». Забралі. Дыягназ - аднабаковая пнеўманія. Пачалі лячыць, антыбіётыкі, усё такое. Стан толькі пагаршаўся: пачалася дыхавіца, стала цяжка дыхаць.
23 сакавіка жонка бацькі прыйшла ў бальніцу даведацца, чаму стан пагоршыўся і няма станоўчай дынамікі. Лекары пачалі мітусіцца, зразумелі, што бацьку вельмі дрэнна - перавялі ў рэанімацыю, далі кіслародную падушку, да вечара стан пагоршыўся, падключылі ШВЛ.
Цяпер рэнтген паказаў двухбаковую пнеўманію.
На працягу ўсяго гэтага часу ў яго бралі мазкі. Першы быў адмоўны, другі нешта паміж каронай і свіным грыпам, трэці (27 сакавіка) Covid-19.
Да трэцяга выніку ён ляжаў у 3-й менскай бальніцы. Пасля вызначэння каранавірусу ў экстраным парадку перавезлі ў інфекцыйную.
У дзень, калі ў бацькі выявілі «карону» мы ўжо ведалі, што ёсць такая праблема. Але не ад лекараў, а ад знаёмых.
Праз некалькі гадзін з намі звязаліся лекары і сказалі збірацца ў шпіталь, Мы папрасілі застацца на хатнім карантыне, але нас папярэдзілі «калі жыць хочаце - едзьце з намі», прыйшлося пагадзіцца.
Прыехаўшы ў бальніцу зразумелі, што з намі побач ляжаць патэнцыйныя хворыя. Побач ляжыць чалавек з двухбаковай пнеўманіяй, якога прывезлі сюды пасля таго, як даведаліся, што ў іншай лякарні ён ляжаў у адной палаце з пацверджаным каранавірусам. Іншыя людзі - гэта ўсё тыя ж кантакты першага ўзроўню, як і мы альбо людзі, якія прыехалі з іншых краін з сімптомамі.
У гэты момант мы зразумелі, што больш бяспечна было б знаходзіцца дома.
3 красавіка а 17:25 даведаліся, што тата дзяўчыны памёр.
Асобны дзякуй хочам перадаць лекару, які меў зносіны з намі і даваў надзею, вы вельмі добры чалавек! Мы цэнім вашу працу і працу ўсіх вашых калег, вам сіл, цярпення і здароўя!
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.