У Беларусі неўзабаве імкліва пацяплее
- 3.04.2020, 17:29
Але ўначы будзе мінусавая тэмпература.
У найбліжэйшыя дні - суботу і нядзелю 3-4 красавіка - у Беларусі будзе не цяплей за +13°С удзень і не халадней за -6°С уначы. З панядзелка тэмпература пачне прыкметна павышацца, але ўначы ўсё адно пакуль будзе марозна. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет Мінпрыроды.
6 красавіка ў панядзелак, уначы будзе мароз ад -8 да -1°С, а ўдзень паветра прагрэецца да +12...+19°С.
7 красавіка, у аўторак, уначы будзе -2...+4°С, а ўдзень яшчэ цяплей, чым у панядзелак - да +20°С.
8 красавіка, у сераду, тэмпература паветра мінімальная ўначы 0...+6°С, максімальная ўдзень +13...+18°С, месцамі на поўдні да +20°С.
Усе гэтыя дні абяцаюць малавоблачнае надвор'е без ападкаў.