BE RU EN

Толькі ва ўтыль

  • Віктар Гарбачоў
  • 3.04.2020, 17:11

Перад намі вельмі дрэнныя акторы.

Так-так, спадары. Маскі скінутыя. Не, то што яны былі заўсёды, гэта факт. Але вось, у гэтай сітуацыі, калі хто яшчэ і сумняваўся, усё стала на сваё месца. Кароль голы. І не толькі кароль, але і ўся ягоная світа і каманда. І ўсе іншыя падпявалы. Усе гэтыя дзясяцігоддзі яны прыкідваліся і гулялі спектакль. Хлуслівы спектакль пра «каханне». Цяпер нават той, хто ў полі і на трактары, разумее, што перад ім дрэнныя акторы і роля іх агідная. Нават той, хто далёкі ад інтэрнэту - разумее ўсю бяду і гора ад гэтых актораў. Перад намі - ніхто! Перад намі - вельмі кепскія акторы.

Не будзем цяпер даводзіць або адмаўляць наяўнасць каранавірусу. Не будзем казаць, штучна створаная гэтая істота або cама ў гэты свет увайшла. Аднак - гэта факт і ўсё перад намі.

Гэты вірус - як лакмусавая паперка для ўсіх і ўсяго. І ў першую чаргу для ўладаў ва ўсіх дзяржавах. Гэта як іспыт, як тэст. Тэст ад віруса. І ўсім адкрываецца сапраўдны твар уладаў.

Нашы ўлады гэты тэст правалілі. Іспыт завалены канчаткова. Так-так. Маскі скінутыя. Поўная непадрыхтаванасць і няўменне ў складанай сітуацыі трымаць удар і быць разам з народам. Словаблудства. Абяцанні і размовы пра «потым» раскажу. Поўнае трызненне. Думы толькі пра сябе і сваё крэсла. Усё астатняе для іх не важнае.

Можна доўга казаць пра тое, што з сябе ўяўляе гэтая ўлада і якія прыярытэты для іх важнейшыя. Парады, фэсты, турніры імя сябе і іншыя суботнікі - гэта ў вядучых пазіцыях. Эканоміка.

А чалавек? А што, чалавек? А дзе гэты чалавек? Казна пустая і праедзеная. Пушчаная не па прызначэнні. І не кажыце, што мне гэта здаецца.

Цяперашнія паводзіны ўладаў і ўсё што мы бачым цяпер вакол - гэта канчатковы правал іх зацягнутага спектакля. І фальшывага гідкага «спектакля». Вось ужо як 25 гадоў як заезджаная кружэлка ні пра што.

Ва ўтыль. Толькі ва ўтыль! Маскі скінутыя.

Віктар Гарбачоў, «Фэйсбук»

Апошнія навіны