BE RU EN

«Баста»: Пацвердзілася яшчэ адна смерць ад каранавірусу ў Менску

  • 3.04.2020, 14:52

Жанчына была шпіталізаваная ў 2-ю гарадскую лякарню ў Менску.

На жаль, пацвердзілася інфармацыя пра тое, што памерла жонка аднаго з пацыентаў, які цяпер знаходзіцца ў Менскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры. 67-гадовая жонка менчука была шпіталізаваная ў 2-ю гарадскую лякарню 29 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Яшчэ адна смерць, пра якую ўжо паведамілі журналісты некалькіх СМІ, – у Віцебску. Ноччу 2 красавіка ў Віцебскім абласным клінічным спецыялізаваным цэнтры памёр ваенны пенсіянер, яму было 70 гадоў.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны