Ганна Фатыга: Я - за моцнае NATO і за шчыльнае еўраатлантычнае супрацоўніцтва
- 3.04.2020, 9:44
Польская экспэртка «групы мудрацоў» распавяла пра сваё бачанне кірункаў у рэфармаванні Альянсу.
Дэпутатка Еўрапарламенту ад Польшчы Ганна Фатыга у інтэрв'ю «Польскаму Радыё» заявіла, што яна з'яўляецца прыхільніцай моцнага NATO і ў гэтым ключы будзе працаваць над рэфармаваннем Альянсу. Былы міністр замежных спраў Польшчы ўваходзіць у групу з 10 экспэртаў, названую «групай мудрацоў», якіх прызначыў Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Мэта «групы мудрацоў» - прапанаваць захады, накіраваныя на ўзмацненне палітычнай ролі NATO ў свеце. Ганна Фатыга з'яўляецца адзінай прадстаўніцай краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гэтай групе.
Ідэя нарадзілася на саміце Альянсу ў снежні 2019 года, які прайшоў ў Лондане і быў прымеркаваны да 70 гадавіны з часу стварэння Паўночнаатлантычнага альянсу. Перыяд разважанняў у NATO і стварэнне экспэртнай групы з'яўляецца вынікам дыскусій, якія праходзілі на Захадзе, аб неабходнасці змяненняў у дачыненнях паміж Еўропай і Амерыкай.
Ганна Фатыга падкрэсліла, што яна будзе звяртаць увагу на неабходнасць захавання трывалых еўраатлантычных стасункаў у сярэдзіне. «Такія карані NATO, такія асновы заходняга свету, незалежна ад перашкод і працэсаў, якія адбываюцца ў асобных краінах», -заявіла еўрадэпутатка.
Што да засцярог ізаляцыянізму ЗША, узначаленых прэзідэнтам Дональдам Трампам, Ганна Фатыга адзначыла, што такія тэндэнцыі назіраюцца ў Амерыцы не ўпершыню. Яна падкрэсліла, што, Злучаныя Штаты не скарацілі сваёй прысутнасці ў Еўропе. «Фінансавае, вайсковае, але і палітычны ўдзел ЗША ў Еўропе ўзрасло. Мы гэта вельмі выразна бачым у Польшчы. Амерыканскія войскі дыслакуюцца на нашай тэрыторыі». - дадала Ганна Фатыга.
Кажучы пра імкненне некаторых заходнееўрапейскіх краін да вайсковай незалежнасці дэпутатка Еўрапарламента адказала, што ў гэтых планаў няма асаблівых шанцаў на поспех. І зараз іх прыйдзецца перагледзець, напрыклад, праз пандэмію каранавіруса і бюджэтных і эканамічных цяжкасцяў, звязаных з ёй. Ганна Фатыга мяркуе, што гэта можа прывесці да неабходнасці яшчэ больш шчыльнага супрацоўніцтва.