BE RU EN

Афіцыйна: У манастыры, які наведваў Лукашэнка, успыхнуў каранавірус

  • 28.04.2020, 15:59

Манастыр у Малых Лядах закрыты для наведвання.

У вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна ёсць мужчынскі манастыр, а на яго тэрыторыі - Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм, куды на Вялікдзень прыязджаў Аляксандр Лукашэнка разам са сваім малодшым сынам Мікалаем. Яшчэ ўчора паведамлялася, што ў манастыры выяўленыя выпадкі каранавіруса. Сёння ж гэтую інфармацыю «Свабодзе» пацвердзілі ў БПЦ.

Цяпер манастыр закрыты для наведвання. Прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін растлумачыў, што ў манастыры ёсць людзі з выяўленым вірусам, але дакладную іх колькасць назваць не змог.

Нагадаем, на Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку ў Свята-Благавешчанскім Лядзнскім храме. Ён пагутарыў і павіншаваў вернікаў са святам.

Апошнія навіны