Футбаліст «Віцебску»: Хацеў зрабіць тэст на каранавірус, але няма магчымасці такой
- 27.04.2020, 21:06
Аляксандр Ксенафонтаў знаходзіцца на самаізаляцыі.
Хаўбек «Віцебску» Аляксандр Ксенафонтаў распавёў пра тое, як яго самаадчуванне.
Учора галоўны трэнер клуба Сяргей Ясінскі распавёў пра тое, што футбаліст знаходзіцца на самаізаляцыі. Але ў яго няма магчымасці зрабіць тэст на каранавірус бо няма сімптомаў хваробы, піша «Трибуна».
- А вы ў якім зараз горадзе?
- У Менску.
- А чаго не з камандай?
- Клуб перажывае за астатніх.
- Рабілі тэст на каранавірус?
- Не.
- Няма магчымасці?
- Я хацеў, але няма магчымасці такой. Цяпер цяжка зрабіць. Калі няма сімптомаў, то ніхто нават і не будзе рабіць.
- Хлопцы не дражняць, што ў вас каранавірус?
- У прынцыпе, у нас такога няма.