BE RU EN

Украінскі баскетбаліст: Ніхто ў Беларусі нават уявіць не можа, колькі людзей захварэла COVID-19

  • 27.04.2020, 10:57

Максім Мірашнічэнка, які выступае за «Гродна-93», здзіўлены паводзінамі беларускіх уладаў.

"Там абсалютна ўсё працуе, кавярні, рэстарацыі, трэнажорныя залы, гандлёвыя цэнтры, начныя клубы. Праўда, наведвальнікаў у гэтых месцах значна менш, чым звычайна. Людзі самі асцерагаюцца за сваё жыццё.

У масках хадзіць не абавязкова, але астатнія ахоўныя мерапрыемствы праводзяцца. Там няма агульнадаступных месцаў, дзе не было б антысептыкаў, там ёсць сацыяльная рэклама. Вось толькі статыстыку ніхто не падае.

Ніхто ў Беларусі нават уявіць не можа, колькі людзей захварэла. На тэлевізіі спрабуюць пра гэта асцярожна гаварыць. Часам у навінах паказваюць, што памерла сям'я ад пнеўманіі, але не ад каранавіруса. Кажуць прыкладна так: «У іх была процьма хвароб, яны былі тлустымі і дрэнна харчаваліся. Вось так.

«Могуць яшчэ паказаць Украіну і прывесці статыстыку хворых, маўляў паглядзіце якія дрэнныя справы ў нашых суседзяў, тысячы хворых, будзьце асцярожныя», - падае словы ўкраінскага баскетбаліста «Гродна-93» Максіма Мірашнічэнка афіцыйны сайт Федэрацыі баскетбола Украіны.

Апошнія навіны