BE RU EN

Берасцейцы падтрымалі змагароў з акумулятарным заводам

  • 26.04.2020, 21:44

У горадзе з'явіліся ўлёткі «Свабоду актывістам і не – заводу».

У розных месцах Берасця і Берасцейскага раёна з'явіліся ўлёткі ў падтрымку арыштаваных актывістаў Аляксандра Кабанава, Змітра Бекалюка і Змітра Андрасюка, паведамляе «Радыё Рацыя».

На ўлётках фота актывістаў з надпісамі: «Свабоду актывістам і не – заводу». Як расказаў Раман Кісляк, праваабаронца з Берасця:

ФОТА: Радыё Рацыя

– Улёткі і плакаты пра патрабаванне вызваліць актывістаў, якія былі арыштаваныя і цяпер знаходзяцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС Берасця. У розных месцах, на прыпынках, слупах, месцах размяшчэння інфармацыі, рэкламных аб'яваў, афішаў з'явіліся гэтыя плакаты, улёткі. Актывісты, якія супраць завода, такім чынам спрабуюць падтрымаць затрыманых і арыштаваных.

ФОТА: Радыё Рацыя

Нагадаем, што Аляксандр Кабанаў, Зміцер Бекалюк і Зміцер Андрасюк былі затрыманыя міліцыянтамі 17 красавіка, асуджаныя да 15 сутак арышту за «арганізацыю і правядзенне масавага мерапрыемства».

ФОТА: Радыё Рацыя
ФОТА: Радыё Рацыя

Апошнія навіны