BE RU EN

Каранавірус выяўлены ў Рэспубліканскім шпіталі МУС у Менску

  • 23.04.2020, 21:39

Сярод тых, хто захварэў - і лекары, і пацыенты.

Рэспубліканскі шпіталь МУС на вуліцы Залатая горка ў Менску стаў агменем распаўсюджвання каранавіруса. Сярод тых, хто захварэў - і лекары, і пацыенты, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У кардыялогіі шпіталя МУС Covid-19 ужо пацверджаны ў лекара, медсястры і некалькіх пацыентаў. Ва ўсяго медперсаналу ўзятыя мазкі, чакаем вынікі» - напісаў нам адзін з працаўнікоў шпіталя. - Ёсць хворыя на каранавірус у жаночай «скрынцы» МУС, якая ўдзельнічае ў рэпетыцыі парада ў Менску. Але іх не шпіталізавалі, а адправілі на самаізаляцыю пасля праходжання тэстаў».

«Супрацоўнікаў шпіталя МУС 15 красавіка прымусілі падпісаць дакумент аб невыдаванні інфармацыі пра пацыентаў, якія паступілі з каранавірусам. У адным з аддзяленняў арганізавалі два боксы для работнікаў шпіталя, якія ўжо захварэлі», - паведамляе іншая крыніца са шпіталя МУС.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны