BE RU EN

У структуры «Нёмана» на каранавірус захварэлі 23 хакеісты

  • 22.04.2020, 20:46

Каманда з 18 красавіка знаходзіцца на карантыне.

Успышка каранавіруса зафіксаваная ў «Нёмане». Пра гэта ўчора паведаміў Telegram-канал NEXTA Live, паведамляе «Трибуна».

У асноўнай камандзе захварэлі Валтэры Хіетанен, Ёонас Хуры, Самі Екунен і Ціма Хільтунен, Мікіта Бастрыкін і галкіпер Віктар Майсеенка. У складзе «Нёман-2» і юніёрскага складу было адразу 17 інфіцыраваных.

Паводле інфармацыі tut.by, каманда з 18 красавіка знаходзіцца на карантыне.

Таксама паведамляецца, што каранавірусная інфекцыя пацвердзілася ў кіроўцы клуба.

Апошнія навіны