BE RU EN

Аўтагігант наважыў абмежаваць хуткасць ва ўсіх новых аўтамабілях

  • 22.04.2020, 16:32

Аўто не зможа ехаць хутчэй за 180 км/г.

Кампанія Volvo плануе штучна занізіць максімальную хуткасць сваіх аўтамабіляў, каб мінімізаваць рызыкі ДТЗ.

Ужо гэтым летам у продажы з'явяцца першыя аўтамабілі, якія не змогуць ехаць хутчэй за 180 км/г. На такі крок швэдскі аўтавытворца наважыў пайсці ў рамках рэалізацыі праекта Vision 2020, галоўнай мэтай якога з'яўляецца адсутнасць смяротных выпадкаў у выніку дарожна-транспартных здарэнняў. Першымі «абмежаванымі» мадэлямі стануць універсал V90 і седан S90, паведамляе lenta.ua.

На гэты момант самымі хуткімі аўтамабілямі ў сямействе Volvo з'яўляюцца S90 і XC90, яны могуць разагнацца да 230 км/г. Швэды наважылі запазычыць практыку «абмежавальніка» ў Audi, BMW і Mercedes-Benz. На магутных аўтамабілях гэтых марак абмежавальнік спрацоўвае на 250 км/г.

Апошнія навіны