BE RU EN

У Літве праходзіць беспрэцэдэнтны страйк кіроўцаў

  • 20.04.2020, 18:55

Пра гэта сказаў старшыня Літоўскага альянсу прафзвязаў.

20 красавіка ў кампаніі Girteka Logistics праходзіць страйк. Пра гэта сказаў старшыня Літоўскага альянсу прафзвязаў Аўдрус Цузанаўскас. Між тым прадстаўнікі кампаніі сказалі, што не бачаць прыкмет афіцыйнага старйку або прастою цягачоў, піша delfi.lt.

У панядзелак з'явіўся прэс-рэліз Girtekа, у якім сказана, што іх цягачы не стаяць.

- Мы не бачым прыкмет афіцыйнай забастоўкі або спынення цягачоў, якія адбіліся б на нашай магчымасці надаваць паслугі кліентам ва ўсёй Еўропе», - сказана ў паведамленні.

Цузанаўскас жа сказаў, што такога маштабнага страйку ў літоўскіх кампаніях яшчэ не бывала.

«Я з'яўляюся чальцом групы кіроўцаў у Viber, у ёй 8800 удзельнікаў. Яны страйкуюць. Падтрымліваюць і іншыя літоўскія кампаніі. Падтрымка выяўляецца ў тым, што яны павязалі свае зялёныя ахоўныя камізэлькі на люстэрка з левага боку.

Я атрымліваю справаздачы іншых кіроўцаў, якія едуць дарогамі Нямеччыны, Італіі, Францыі, Гішпаніі, і нідзе не бачаць машын Girtekа. Усе яны на стаянках. Забастоўка праходзіць, як і абяцана, з 9 да 18 гадзін», - сказаў ён Delfi.

У паведамленні для кіроўцаў Girtekа сказана, што іх заробак складаецца з 3 частак: заробкі, надбаўкі і сутачныя.

Паказана, што ні заробкі, ні надбаўкі праз сітуацыю з каранавірусам (COVID-19) не мяняюцца. Але часова прынятая пастанова зменшыць сутачныя.

«Мы не зніжаем заробкі, якія ў нас цягам некаторага часу былі вышэйшыя за рынкавыя, мы карэктуем сутачныя праз крызіс. Гэта часовае памяншэнне сутачных выклікала плёткі паміж некаторымі кіроўцамі, і некаторыя СМІ паведамілі, што нашы кіроўцы абвясцілі страйк і страйкуюць. Такога не было», - сказана ў паведамленні.

Цузанаўскас сказаў, што кіроўцы свой заробак на часткі не дзеляць.

«Усё гэта нашмат глыбей. З 4 да 14 красавіка з'явілася картэльнае пагадненне паміж літоўскімі кампаніямі. Girteka сцвярджае, што паменшыць сутачныя, але сутнасць у тым, што кіроўцы разумеюць свой заробак як плату за дзень.

Ім плацяць на падставе пагаднення за дзень. Гэта пагадненне на словах, дык вось яго ўсе кампаніі паменшылі. Так выглядае картэльнае пагадненне», - сказаў ён.

У інфармацыі для кіроўцаў Girtekа сказана, што страйк - крайні спосаб развязання спрэчак, яго можна выкарыстоўваць пасля ўсіх іншых захадаў.

Girteka Logistics паказвае, што ў яе 7400 цягачоў і 7800 паўпрычэпаў, 18 000 работнікаў.

Апошнія навіны