BE RU EN

Каранавірус распаўсюджваецца на БелАЗ: ёсць памерлыя

  • 20.04.2020, 12:55

Вельмі шмат работнікаў звяртаюцца ў медпункт з тэмпературай.

Чытачы Telegram-канала "Баста!" паведамляюць пра выпадкі заражэння COVID-19 на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне Менскай вобласці.

"Сотні работнікаў Беларускага аўтамабільнага завода - на лістках непрацаздольнасці, гэта афіцыйна. ВРВІ, пнеўманіі, усё як звычайна. Кіраўнік прафсаюза ўжо два тыдні з тэмпературай 39", - піша жыхар Жодзіна.

"У нас 15 чалавек забіралі з падазрэннем на каранавірус. На заводзе вельмі шмат з тэмпературай звяртаюцца ў медпункт", - піша супрацоўнік БелАЗа.

"На БелАЗе забіралі з падазрэннем на каранавірус работнікаў з цэха гідратрасмісій і з будкомплексу", - піша яшчэ адзін супрацоўнік прадпрыемства.

"Ведаю, што ў аўтаматным цэху дзясяткі хворых, адна смерць. У інструментальным ёсць, заражаныя, транспартным", - паведамляе жыхарка Жодзіна.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны