BE RU EN

Каранавірусам у свеце заразіўся амаль мільён чалавек

  • 2.04.2020, 9:08

Памерла з пачатку пандэміі больш за 47 тысяч.

На сёння ў свеце каранавірусам заразіліся 936 237 чалавек. Памерла з пачатку пандэміі 47 249.

Пра гэта сведчаць звесткі сайта worldometers.info.

За апошні дзень у свеце заразілася 76 872 чалавекі. Больш за ўсё заразілася ў ЗША - 26 473 чалавека.

За апошні дзень ад каранавіруса ў свеце памерла 4 890 чалавек.

Больш за ўсё ахвяр за день было ў ЗША, дзе за апошнія 24 гадзіны памерла 1 049 чалавек. Затым ідуць Гішпанія (923), Італія (727), Вялікабрытанія (563), Францыя (509).

Апошнія навіны