Завод Ferrari пачаў выпускаць кампаненты для апаратаў ШВЛ
- 18.04.2020, 17:06
Гатовыя апараты паступяць у італійскія лякарні з інфікаванымі каранавірусам.
Італійскі вытворца спартовых аўтамабіляў Ferrari падключыўся да барацьбы з каранавірусам SARS-CoV-2. На заводзе ў Маранела пачаты выпуск клапанаў і мацаванняў для апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), піша выданне La Gazzetta dello Sport у суботу, 18 красавіка. Прадукцыя будзе накіраваная структуры для прадухілення надзвычайных сітуацый, якая размяркуе іх сярод лякарняў з пацыентамі з новым вірусам, паведамляев DW.
Каранавірус пракраўся ў Італію ў канцы студзеня. Яе ўлады аднымі з першых у Еўропе пачалі абмяжоўваць свабоду перамяшчэння, каб запаволіць распаўсюджванне захворвання.
За мінулыя тыдні Італія заняла першае месца ў Еўропе ў колькасці смерцяў хворых на COVID-19. Вірус SARS-CoV-2 быў выяўлены ў больш як 172 000 жыхароў Італіі, а амаль 23 000 чалавек памерлі. Некалькі дзясяткаў пацыентаў з Італіі прыняла Нямеччына.