BE RU EN

Сербскі футбаліст «Нёмана»: У пакоі збіраецца 25-30 чалавек

  • 16.04.2020, 16:24

Даніэл Стойкавіч распавёў, што ў беларускім чэмпіянаце не выконваюцца захады засцярогі.

Пра гэта сербскі абаронца «Нёмана» Даніэл Стойкавіч распавёў парталу rtv.rs.

Стойкавіч заявіў, што каманда рэгулярна праводзіць трэніроўкі.

- Кожны дзень праводзяцца датрэніровачныя сустрэчы, відэаналізы матчаў. У пакоі збіраецца 25-30 чалавек, няма дыстанцыі ў паўтара ці два метры, як рэкамендуюць у Сербіі, - адзначае ён.

Апошнія навіны