BE RU EN

Сям'я перажывае за футбаліста мазырскай «Славіі»: Ты патрэбны нам жывы

  • 15.04.2020, 18:11

У Гане спартыўная прэса піша пра свайго суайчынніка Джэймса Катэі.

Джэймс Катэі ўдзельнічае ў беларускім чэмпіянаце, не прыпыненым праз каранавірус. 26-гадовы легіянер знаходзіцца ў складзе мазырскай «Славіі» з пачатку года. Як паведамляе сайт modernghana.com, Катэі прызнаецца, што ягонай сям'і «вельмі страшна» за яго.

«Яны кажуць такія рэчы, як «ты патрэбны нам жывы» і «надзень маску», - распавядае футбаліст. - Яны баяцца, не разумеюць, чаму мы прадаўжаем гуляць у футбол».

Джэймс Катэі распавёў у інтэрв'ю пра сітуацыю ў Беларусі з каранавірусам, згадаў Аляксандра Лукашэнку. З ягоных слоў, футбалістам кажуць, што пакуль «заражэнняў у краіне не так шмат», таму «можна гуляць». Аднак Федэрацыя можа прыняць пастанову аб прыпыненні чэмпіянату, дадае ганец.

Апошнія навіны