BE RU EN

Расейскі музыка Сяргей Шнураў заявіў, што заразіўся каранавірусам

  • 15.04.2020, 16:08

Рок-музыка самаізаляваўся на лецішчы.

Лідар расейскага музычнага гурта «Ленінград» Сяргей Шнураў заразіўся каранавірусам. Пра гэта музыка заявіў у сераду, 15 красавіка, падчас жывога эфіру ў Instagram-акаўнце футбаліста Аляксандра Кержакова, паведамляе газета «Известия».

«Не прыязджай да мяне, бо я хварэю на каранавірус», - сказаў ён спартоўцу.

Шнураў адзначыў, што цяпер знаходзіцца на сваім лецішчы ў Санкт-Пецярбургу, а таксама самастойна выходзіць у краму ў масцы і сонечных акулярах, каб яго ніхто не пазнаў.

Пры гэтым музыка выказаў шкадаванне, што ў яго няма магчымасці патрапіць на пасяджэнне Дзярждумы.

Апошнія навіны