BE RU EN

Фёдар Чарных: Ведаю, што ў Беларусі палова футбалістаў цяпер хоча закончыць гуляць

  • 13.04.2020, 12:56

Літоўскі футбаліст мяркуе, што чэмпіянат Беларусі трэба паставіць на паўзу.

Паўабаронца «Арэнбурга» і экс-гулец магілёўскага «Дняпра» Фёдар Чарных у новым выпуску на канале «ЧестнОК» паведаміў аб тым, што частка футбалістаў хоча прыпынення чэмпіянату Беларусі, піша «Трыбуна».

«Ведаю, што ў Беларусі палова футбалістаў цяпер хоча скончыць гуляць. Шмат у каго сем'і. Не дай Бог хтосьці заразіцца. Думаю, калі такія абставіны, трэба рабіць паўзу», - сказаў Чарных.

Апошнія навіны