BE RU EN

Даследаванне: Каранавірус можа распаўсюджвацца на чатыры метры ад хворага

  • 12.04.2020, 18:46

Таксама было выяўлена, што вірус утрымліваўся ў палове ўзораў з падэшваў абутку персаналу лякарні.

Каранавірус можа распаўсюджвацца на адлегласць да чатырох метраў ад заражанага чалавека. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні каманды навукоўцаў з Акадэміі вайсковых медыцынскіх навук Пекіна, апублікаваным у часопісе Цэнтраў кантролю захворванняў ЗША, паведамляе liga.net са спасылкай на The Express.

Навукоўцы даследавалі паверхні і ўзоры паветра, узятыя ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і палаце з хворымі COVID-19 у адной з лякарняў Уханя, дзе пачалася пандэмія каранавірусу.

Яны выявілі аэразоль з вірусам на адлегласці да чатырох метраў ад тых, хто захварэў. Навукоўцы падкрэсліваюць, што на такой адлегласці каранавірус не ва ўсіх выпадках захоўваў здольнасць да заражэння.

Таксама было выяўлена, што вірус утрымліваўся ў палове ўзораў з падэшваў абутку персаналу лякарні. Навукоўцы мяркуюць, што абутак медыкаў можа быць адным з пераносчыкаў хваробы.

Апошнія навіны