BE RU EN

Кіраўнік місіі САЗ здолеў выказаць галоўнае

  • Андрэй Саннікаў
  • 11.04.2020, 18:26

Трэба касаваць усе парады і футбол.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў у «Фэйсбуку» пракаментаваў прэс-канферэнцыю САЗ аб выніках візіту ў Беларусь:

- Нягледзячы на падрыхтаваны фармат прэс-канферэнцыі экспэртаў САЗ і недарэчныя пытанні, кіраўнік місіі Патрык О'Конар здолеў выказаць галоўнае: сітуацыя небяспечная, трэба рыхтавацца да горшых сцэнароў. Чыноўнік Каранік на прэс-канферэнцыі выконваў ролю радыёкропкі. Інакш нельга растлумачыць, чаму міністр аховы здароўя ў самы гарачы перыяд дзве гадзіны марнуе на гэта мерапрыемства. Яго задача была прамаўляць большую частку часу, што ён паспяхова здолеў зрабіць, хоць і ён не вытрымаў і прагаварыўся пра колькасць заражаных вірусам медыцынскіх работнікаў, што ўчора ўпарта хавала яго падпарадкаваная.

Галоўнае, што некалькі разоў падкрэсліў О'Конар, і што ўважыла за лепшае не пачуць аўдыторыя, гэта тое, што заражэнне COVID-19 сёння ў Беларусі адбываецца на ўзроўні супольнасці. Гэта азначае, што вірусам могуць заразіцца нават тыя людзі, якія ніякіх устаноўленых кантактаў з носьбітамі не мелі і не наведвалі тэрыторый, дзе зафіксаваныя выпадкі гэтай хваробы. Як сказаў вядучы амерыканскі спецыяліст у каранавірусе доктар Энтані Фаучы: «Пры распаўсюдзе віруса на ўзроўні супольнасці немагчыма прадказаць з якой колькасцю хворых мы сутыкнёмся».

О'Конар таксама некалькі разоў падкрэсліў, што трэба прымаць далейшыя захады для запаволення распаўсюджвання эпідэміі, у тым ліку касаваць усе парады і футбол.

Увогуле, чыноўнік САЗ у адрозненне ад рабскіх натур беларускіх чыноўнікаў не стаў браць грэх на душу: апісаў сітуацыю карэктна, але зразумела.

Апошнія навіны