BE RU EN

Спадарожнікі NASA знялі пажары ў Чарнобыльскай зоне на мяжы Беларусі і Украіны

  • 10.04.2020, 21:11

На здымках бачны маштаб стыхіі.

Спадарожнікі NASA знялі пажары ў Чарнобыльскай зоне на мяжы Беларусі і Украіны. Здымкі былі зробленыя на днях, на іх бачны маштаб стыхіі. Ратавальнікі змагаюцца з пажарамі з 4 красавіка, паведамляе «Еўрарадыё».

Распаўсюджванню агню спрыяе сухое надвор'е. Украінскія СМІ паведамляюць, што ў пятніцу паветра, забруджанае пажарамі ў Чарнобыльскай зоне, трапіла ў Кіеў. Аднак канцэнтрацыя радыёактыўнага цэзія-137 у ім ніжэй за норму ў сто разоў.

ФОТА: EARTHOBSERVATORY.NASA.GOV

Апошнія навіны