BE RU EN

Беларусы - намеснікам міністра аховы здароўя: Патрэбны карантын, хопіць хлусіць!

  • 10.04.2020, 19:46

У сацыяльных сетках жорстка адрэагавалі на афіцыйныя заявы Богдан і Андрасюка.

«Хлусы! Хлусы! Хлусы!» - так беларусы рэагуюць на трансляцыю брыфінгу намеснікаў міністра аховы здароўя Беларусі Алены Богдан і Барыса Андрасюка, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Чыноўнікі прыкметна нервуюцца, агаворваюцца і блытаюцца нават чытаючы інфармацыю са сваіх тэлефонаў. Андрасюк наогул уцёк з брыфінгу, спаслаўшыся на занятасць.

На канале Міністэрства аховы здароўя ў YouTube каментары прадбачліва адключылі, але анлайн вядуць таксама незалежныя СМІ. Там сотні каментароў абураных беларусаў. Вось толькі некалькі цытат:

«Людзі - расходны матэрыял».

«Карантын будзе калі дойдзем да піка»?

«Хлусы! Хлусы! Хлусы!»

«Хлусы».

«Чаму вы не зрабілі нічога, каб не было такога наплыву хворых?»

«Здраднікі нацыі».

«Хто будзе несці адказнасць, калі не будзе месцаў у бальніцах і лекараў?»

«Скасоўвайце парад 9 траўня».

«Забойцы!»

«Дайце падтрымку медыкам! Маскі, пальчаткі, лекі».

«Карантын! Хопіць хлусіць!»

«Ганебшчына».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны