«Калі б праходзіла масавае тэставанне, у Беларусі была б страшная лічба»
- 10.04.2020, 19:16
Увесь свет у шоку ад пазіцыі беларускіх уладаў.
Чытач тэлеграм-канала «Баста» Ілля Аўдзееў пераехаў з Хоцімска Магілёўскай вобласці ў Маскву. Ён піша пра тое, як праходзіць карантын у расейскай сталіцы і тлумачыць, чаму важная самаізаляцыя. Прыводзім тэкст ліста цалкам:
- Забудзьцеся пра афіцыйныя СМІ, якія паўтараюць пра пнеўманіі. Жыву ў Маскве, сядзім на карантыне ўжо трэці тыдзень. Гэта трэба для таго, каб, па-першае, не заражаліся людзі, а, па-другое, каб даведацца поўную карціну, зразумець, якая колькасць людзей ужо хварэе.
З заўтрашняга дня Сабянін забараняе наогул язду на асабістым транспарце, папярэджвае што пік далёка не пройдзены і расейцаў чакаюць у найбліжэйшыя дні дрэнныя часы і гэта пры ўсіх прынятых захадах.
Жонка надзявае байку з капюшонам, маску, акуляры, каб неспадзявана машынальна вочы не пацерці, пальчаткі і бахілы. Калі вяртаецца - усё выкідваем.
У Расеі праведзена ўжо больш за 800 тысяч тэстаў. На днях выпусцілі новы тэст, можна па жаданні выклікаць на дом і зрабіць яго, кошт 1290 рублёў [$17].
Запомніце, у гэтай заразы інкубацыйны перыяд - два тыдні. У Менску і Магілёве заразілі дзяцей у дзіцячых садках, а дзеці ў большасці выпадкаў не хварэюць, а з'яўляюцца носьбітамі. Улады Беларусі не ўводзяць карантын, значыць, самаізалюйцеся, дзейнічайце самі і не чакайце пакуль нехта скажа, што вам усім трэба сядзець дома. У нас па тры-чатыры разы праязджае спецмашына з рупарам. Папярэджваюць, што нельга выходзіць з дому. Пры ўсіх прынятых мерах заражаных плюс 1000 у дзень.
Гэта вядома дзякуючы таму, што тэстуюць грамадзян і выяўляюць каранавірус у людзей, у якіх няма ніякіх сімптомаў. У Беларусі ж захадаў не прынята ніякіх. Рабіце высновы.
Калі б праходзіла масавае тэставанне, у Беларусі была б страшная лічба. Ды яна і так, я думаю, несуцяшальная, проста ўсё замоўчваецца. Нават паводле афіцыйных звестак, у Беларусі больш заражаных на долю насельніцтва, чым у РФ. Паўтаруся, гэта паводле афіцыйных звестак.
Што творыць гэтае непаразуменне Лукашэнкі? Гэта жах! Да параду рыхтуецца. Тут у шоку ўсе масквічы, з кім я знаёмы. Яны не вераць, уявіце!
Беражыце сябе і сваіх блізкіх.
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.