BE RU EN

У Салігорску лекары цэнтральнай раённай лякарні заразіліся каранавірусам

  • 10.04.2020, 18:22

Медыкі заразіліся ад пацыента з «пнеўманіяй».

Некалькі лекараў у цэнтральнай раённай лякарні ў Салігорску заразіліся каранавірусам. Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» паведаміў адзін з супрацоўнікаў установы аховы здароўя.

- У Салігорску, у пульманалогіі раённай лякарні лячылі пацыента з пнеўманіяй, а ў яго пацвердзіўся каранавірус. Заразіліся некалькі чалавек медперсаналу. Інфармацыя атрыманая на пяціхвілінцы лекараў паліклінікі, - паведаміла крыніца.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны