BE RU EN

Сіноптыкі: Вясна будзе значна цяплейшай, чым звычайна

  • 10.04.2020, 22:25

Сіноптыкі адзначаюць, што ў Беларусі мяняецца клімат.

Гэта адбываецца праз зімовыя і вясновыя месяцы.

- А летам у нас няма экстрэмальных адхіленняў у выглядзе саракаградуснай спякоты ці вельмі працяглых перыядаў гарачага і сухога надвор'я, - сказаў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі, паведамляе БелТА.

Зіма сёлета так і засталася толькі каляндарнай. А ў сакавіку тэмпература паветра ў Беларусі таксама перавысіла кліматычную норму на 3,4 градуса. Такое здараецца раз на 10-15 гадоў. Красавік прагназуецца цяплейшы, чым звычайна з сярэднямесячнай тэмпературай паветра, на 1 градус вышэйшай за кліматычную норму.

- Цалкам магчыма, што і вясна будзе значна цяплейшай, чым звычайна, - сказаў Аляксандр Бяганскі.

Апошнія навіны