BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пацвердзіла смерць лекараў ад каранавірусу

  • 10.04.2020, 16:46

Пры гэтым намесніца міністра аховы здароўя адмовілася ўдакладніць колькасць памерлых ад каранавірусу лекараў.

Намесніца міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан пацвердзіла, што сярод памерлых ад каранавірусу ў рэспубліцы ёсць і лекары, паведамляе interfax.by.

«Медыцынскія работнікі (якія памерлі - заўв.) ёсць і ў Віцебску, і ў Менску, сапраўды, заражаныя каранавіруснай інфекцыяй... Ёсць», - сказала Богдан падчас онлайн-брыфінгу.

Пры гэтым намесніца міністра адмовілася ўдакладніць колькасць памерлых ад каранавірусу лекараў. Яна патлумачыла, што ўважае гэта карэктным з пункту гледжання біяэтыкі. «Медработнікі, безумоўна, знаходзяцца ў групе рызыкі, і таму асноўная задача - забяспечыць іх сродкамі абароны», - падкрэсліла Богдан.

Паводле яе слоў, многія лекары і яна сама мінімізавалі кантакты з роднымі і блізкімі, каб папярэдзіць распаўсюджванне інфекцыі.

Апошнія навіны