BE RU EN

Навукоўцы: Карантын павінен доўжыцца, пакуль не знойдуць вакцыну

  • 10.04.2020, 16:31

Карантын дапаможа максімальна стрымаць распаўсюджванне віруса.

Абмежаванні ў выглядзе карантыну павінны дзейнічаць, пакуль не знойдуць вакцыну ад каранавірусу. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Навукоўцы з Універсітэта Ганконга папярэджваюць аб тым, што Кітай здолеў узяць пад кантроль першую хвалю эпідэміі праз надзвычай строгія каранцінныя захады. Але ўжо цяпер у краіне фіксуюць новыя заражэнні СOVID-19.

На думку спецыялістаў, карантын трэба аслабляць паступова, карэктаваць наяўныя ў краіне сродкі кантролю за распаўсюджваннем віруса. Гэта давядзецца рабіць, пакуль не з'явіцца вакцына супраць каранавірусу.

Таксама неабходна ўлічваць рызыкі «завозу» віруса з-за мяжы, і важнасць забеспячэння краін рэсурсамі і медыцынскім персаналам.

Апошнія навіны