BE RU EN

У бацькі Андрэя Курэйчыка выявілі каранавірус

  • 10.04.2020, 16:19

Ягоны бацька адпачываў у санаторыі МУС.

Каранавірусную інфекцыю выявілі ў бацькі драматурга Андрэя Курэйчыка.

«У таты тэст на Covid даў станоўчы вынік (перавялі ў 4-ю лякарню», - напісаў драматург на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Са слоў Курэйчыка, ягоны бацька адпачываў у санаторыі МУС «Белая Русь» і бачыў, як шпіталізуюць хворага на каранавірус наведвальніка. Са слоў бацькі, у гэтым санаторыі ўсе госці ядуць разам за вялікімі сталамі, і так магла перадацца інфекцыя.

Дарэчы, сам санаторый прадаўжае працу. На яго сайце няма аб'явы аб якіх-небудзь здарэннях.

Апошнія навіны