BE RU EN

Акумулятарны завод у Берасці прайшоў экалагічную экспэртызу

  • 10.04.2020, 12:33

Берасцейцаў падчас эпідэміі каранавіруса далей труцяць свінцом.

Акумулятарны завод "АйПауэр" у Берасці 9 красавіка атрымаў станоўчую выснову дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы, піша "Виртуальный Брест". Яна зацверджана загадам Рэспубліканскага цэнтра Дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы і падвышэння кваліфікацыі працаўнікоў-кіраўнікоў і спецыялістаў Мінпрыроды.

На прадпрыемстве заяўляюць, што яны абвяшчалі аб правядзенні грамадскай экалагічнай экспэртызы. Аднак заяўнікі, маўляў, адмовіліся атрымліваць праектную дакументацыю і праводзіць саму грамадскую экспэртызу. Таму 24 лютага прадпрыемства падало дакументы на дзяржаўную экспэртызу.

Цяпер, згодна з заканадаўствам, на акумулятарным заводзе павінны прайсці індывідуальныя выпрабаванні і комплекснае выпрабаванне змантажаванага абсталявання. Будуць выпрабаваныя таксама сістэмы водазабеспячэння, каналізацыі, ацяплення, вентыляцыі і інш.

Берасцейцы больш за два гады змагаліся супраць будаўніцтва акумулятарнага завода на ўскраіне горада, бо ўважаюць яго за экалагічна шкоднае прадпрыемства.

Дзякуючы пратэстам высветлілася, што пры будаўніцтве завода былі падробкі ў экалагічных дакументах. Кіраўніцтва кампаніі "АйПауэр" было затрыманае Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў межах крымінальнай справы, але потым адпушчанае пад падпіску.

Апошнія навіны