BE RU EN

У 11-мільённай Бэльгіі за дзень ад каранавіруса памерла 283 чалавекі

  • 10.04.2020, 11:25

COVID-19 выяўлены ў 25 тысяч жыхароў краіны.

У 11-мільённай Бэльгіі за дзень ад каранавіруса памерла 283 чалавекі. Усяго ў краіне з пачатку эпідэміі COVID-19 заразіліся 24 983 чалавекі. З іх за ўчора - 1 580. Агульная колькасць ахвяр з пачатку эпідэміі - 2 523 чалавекі.

Пра гэта сведчаць звесткі сайта worldometers.info.

У Швэцыі ад каранавіруса за ўчора памерла 106 чалавек, заразілася інфекцыяй 722. Ад моманту пачатку эпідэміі ў Швэцыі COVID-19 заразіўся 9 141 жыхар краіны, памерла 793 чалавекі.

Беларускія ўлады любяць падаваць у прыклад Швэцыю, якая не ўводзіла такіх жорсткіх карантынных захадаў, як іншыя еўрапейскія краіны, але сітуацыя ў Беларусі з каранавірусам ідзе значна горш.

Апошнія навіны