BE RU EN

«Баста»: Успышка каранавіруса адбылася ў менскім шматпавярховіку

  • 10.04.2020, 7:41

Да дому не раз прыязджалі «хуткія дапамогі» з лекарамі ў ахоўных касцюмах.

Менск, Савецкі раён, вуліца Мірашнічэнка, 9.

«Некалькі дзён таму на гэтым адрасе «хуткая» забрала дзяўчыну з падазрэннем на каранавірус. Сёння ўдзень зноў прыязджалі лекары ў ахоўных касцюмах» - паведаміў чытач тэлеграм-канала «Баста».

Пазней стала вядома, што «хуткія» некалькі разоў прыязджалі да дома на адрасе Мірашнічэнка, 9 у Менску. Як мінімум, адну дзяўчыну, якая жыве ў ім, раней шпіталізавалі з падазрэннем на каранавірус.

Учора ў гэтым доме праводзілі дэзінфекцыю пад'ездаў, а на дошках аб'яў з'явіліся ўлёткі Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з рэкамендацыямі для жыхароў. У іх утрымліваецца просьба пазбягаць неабавязковых паездак у транспарце і радзей з'яўляцца ў грамадскіх месцах.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны