BE RU EN

У Воршы пяць пацверджаных выпадкаў каранавіруса

  • 1.04.2020, 20:50

98 чалавек з'яўляюцца кантактнымі 1-га ўзроўню, кантактаў 2-га ўзроўню - 105 чалавек.

У Воршы агучылі статыстыку пра пацверджаныя выпадкі каранавіруса, піша «Аршанская газета».

- На 1 красавіка 5 пацверджаных выпадкаў COVID-19, 98 чалавек з'яўляюцца кантактнымі 1-га ўзроўню, кантактаў 2-га ўзроўню - 105 чалавек. Усе кантактныя 1-га ўзроўню абследаваны на COVID-19 і знаходзяцца пад медычным наглядам. Выканана звыш 200 тэстаў на COVID-19, - паведаміла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі А. Янкоўская.

Нагадаем, раней тэлеграм-канал «Баста!» паведамляў пра шпіталізацыю ў Воршы міліцыянта.

Апошнія навіны