BE RU EN

Відэафакт: Tesla Model S паўдзельнічала ў гонцы супраць каня

  • 31.03.2020, 19:48

Вынікі незвычайнага спаборніцтва былі нечаканымі.

Электрычны седан Tesla Model S прыняў удзел у гонцы супраць каня. Заезд праходзіў на траве, піша Insideevs.

Удзельнікі павінны былі прытрымлівацца класічнага сцэнару - пераадолець прамы ўчастак, развярнуцца на 180 градусаў і вярнуцца назад.

Калі прагучала каманда «старт», электракар здолеў адарвацца ад каня. Але пілот Tesla зрабіў памылку пры развароце - ён не змог правільна разлічыць траекторыю аўто.

У выніку першым да фінішу прыйшоў конь.

Апошнія навіны