BE RU EN

Каранавірус у Беларусі дабраўся да МУС

  • 31.03.2020, 8:57

Хвароба не шкадуе нікога.

Каранавірус дабраўся і да МУС Беларусі. Пра гэта піша падпісчыца тэлеграм-канала NEXTA:

«Мой муж ляжыць у шпіталі МУС у Менску на Залатой горцы. У іх усё пульманалагічнае аддзяленне ляжыць з пнеўманіяй! Ён распавядае, што ўвесь іх паверх закрыты на замок, нікога не выпускаюць, нават санітарак, толькі калі адбываецца змена дзяжурства. Персанал, які лечыць, ходзіць у масках і касцюмах, а ім, як і астатнім вайскоўцам, міліцыянтам, МЧСнікам і пенсіянерам, нават маскі ніхто не даў.

Практычна ні ў каго з усяго аддзялення не бралі аналізы на каранавірус, а ім можа быць заражаны абсалютна кожны. Нават калі паступаюць хворыя, якія шчыра кажуць, што кантактавалі з замежнікамі, з іх лекары проста смяюцца і цытуюць словы Лукашэнкі пра трактар. Да таго ж, іх засяляюць у агульную палату, дзе людзі, якія ўжо пайшлі на папраўку і практычна ачунялі, ляжаць без усялякіх сімптомаў. Дыягнастуюць хваробу толькі рэнтгеназдымкам - усім ставяць выключна пнеўманію. Хворыя паступаюць увесь час, нават ноччу.

З тых, у каго бралі аналізы - сямейная пара, муж - вайсковы пенсіянер. Вынікі станоўчыя. Ляжаць у агульным аддзяленні разам з астатнімі. Хіба што ў калідор іх не выпускаюць.

У іх у шпіталі ёсць яшчэ адна палата, дзе ляжаць хворыя на каранавірус, да іх заходзяць толькі асаблівыя лекары ў поўным абмундзіраванні. Самі гэтыя хворыя на калідор не выходзяць. Пасля наведвання гэтай палаты лекары ніякай дэзінфекцыю сваёй адзежы не праводзяць, а ідуць працаваць далей з іншымі хворымі.

Пра якую адсутнасць віруса можа ісці гаворка, калі дзяржава не клапоціцца нават пра сваіх вайскоўцаў і не праводзіць аналіз на каранавірус? А хтосьці цяпер падхопіць гэтую заразу і паедзе да сябе ў частку або дадому».

«Хочам дадаць, што сітуацыя не лепшая і ў Акадэміі МУС», - піша тэлеграм-канал. Яна ўжо некалькі тыдняў на карантыне, нікога не ўпускаюць і не выпускаюць (мера «свабоды» розная на розных факультэтах). Пры гэтым даведацца, што адбываецца ўнутры - вельмі цяжка - у курсантаў некаторых напрамкаў практычна няма сувязі.

Зразумець маштаб таго, што адбываецца можна толькі з карэт «хуткай дапамогі», якія штодня знаходзяцца ля будынка і кагосьці вязуць. А плынь «хуткіх» не змяншаецца.

Апошнія навіны