BE RU EN

Каранавірус выявілі ў дарадцы Нетаньяху

  • 30.03.2020, 9:11

Цяпер на карантыне знаходзяцца сем дэпутатаў Кнэсета.

У дарадцы прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху ў справах артадаксальнай абшчыны Рыўкі Палух знойдзены каранавірус, перадае РІА «Новости» са спасылкай на выданне Times of Israel.

Паводле інфармацыі выдання, спачатку каранавірус быў пацверджаны ў мужа Палух, пасля чаго яна таксама здала аналізы. Тэст паказаў станоўчы вынік.

Газета піша, што Палух апошні раз сустракалася з прэм'ерам Нетаньяху ў чацвер, аднак трымала неабходную дыстанцыю.

Цяпер у Ізраілі знаходзяцца ў самаізаляцыі сямёра дэпутатаў, аднак пасля ўстанаўлення ўсіх кантактаў Палух гэтая лічба можа вырасці.

Усяго ў краіне на сёння пацверджана 4 247 выпадкаў інфікавання каранавірусам, памерлі 15 чалавек.

Апошнія навіны