BE RU EN

Лукашэнка ў чатыры разы павялічыў акцызы на аўтамабільнае паліва

  • 3.03.2020, 20:31

Давальніцкую перапрацоўку нафты наважылі прастымуляваць змяненнем акцызаў на бензін і дызпаліва.

Лукашэнка падпісаў указ №84 «Аб акцызах на аўтамабільнае паліва», паведамляе БелТА.

Дакумент накіраваны на выключэнне неабгрунтаванага імпарту аўтамабільнага паліва і павышэнне прывабнасці перапрацоўкі нафты на айчынных прадпрыемствах паводле давальніцкай схемы.

Указам з 1 сакавіка 2020 года ў чатыры разы павышаныя стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва. Адначасова ў мэтах недапушчэння росту раздробных цэн устаноўлена, што для пэўных плацельшчыкаў да ставак акцызаў прымяняецца каэфіцыент 0,25. Да іх ліку належаць беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

Апошнія навіны