BE RU EN

Навукоўцы знайшлі сувязь паміж коштам аўто і стаўленнем да пешаходаў

  • 3.03.2020, 19:02

Навукоўцы правялі эксперымент на двух нерэгулюемых пешаходных пераходах у цэнтры Лас-Вегаса.

Уладальнікі дарагіх аўтамабіляў часцей парушаюць правілы дарожнага руху, вынікае з даследавання навукоўцаў з Нэвадскага ўніверсітэта ў Лас-Вегасе, апублікаванага ў Journal of Transport&Health, паведамляе РБК.

Навукоўцы наважылі высветліць, як будуць адрознівацца паводзіны кіроўцы ў залежнасці ад полу або колеру скуры пешахода, а таксама ад кошту аўтамабіля. Эксперымент яны правялі на двух нерэгулюемых пешаходных пераходах у цэнтры Лас-Вегаса - па іх праходзілі белыя і чарнаскурыя жанчыны і белы і чарнаскуры мужчына. У выніку саступілі дарогу пешаходам толькі 28% кіроўцаў - высветлілася, што часцей за ўсё яны прапускалі жанчын і белых мужчын.

Таксама навукоўцы выявілі прамую залежнасць паміж коштам аўто і імавернасцю, з якой кіроўца саступіць пешаходу. Высветлілася, што з кожнай тысячай даляраў яна памяншаецца на 3%.

Апошнія навіны