BE RU EN

«Роснефть» абвясціла аб спыненні дзейнасці ў Вэнэсуэле

  • 28.03.2020, 20:58

Расейская кампанія прадала актывы, звязаныя з дзейнасцю ў гэтай краіне.

Кампанія "Роснефть" абвясціла аб спыненні дзейнасці ў Вэнэсуэле і продажу актываў, звязаных з дзейнасцю ў гэтай краіне. Як гаворыцца ў распаўсюджаным у суботу паведамленні расейскай кампаніі, у выніку пагаднення атрымае пакет уласных акцый на 9,6%, піша ТАСС.

"Роснефть" уклала пагадненне з кампаніяй, што на 100% належыць ураду Расейскай Федэрацыі, пра продаж дзеляў і спыненне свайго ўдзелу ва ўсіх праектах у Вэнэсуэле, у тым ліку дзеляў у прадпрыемствах здабычы Petromonagas, Petroperija, Boqueron, Petromiranda і Petrovictoria, у нафтасэрвісных прадпрыемствах і гандлёвых аперацыях", - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку выканання пагаднення і рэалізацыі актываў "Роснефть" атрымае на баланс аднаго са сваіх даччыных, належных на 100% таварыстваў пакет уласных акцый памерам 9,6%.

Ва ўрадзе пацвердзілі набыццё акцый кампаніі.

Апошнія навіны