BE RU EN

Стала вядома, якія змены хочуць унесці ў адміністрацыйны кодэкс Беларусі

  • 28.03.2020, 20:40

Узрост адміністрацыйнай адказнасці можа змяніцца.

Прааналізаваўшы адміністрацыйны кодэкс, міжведамасная экспэртная камісія прыйшла да высновы: «ёсць шмат пытанняў, якія патрабуюць урэгулявання». Напрыклад, прапануецца ўсталяваць адказнасць за непавагу да педагога і павысіць узрост адміністрацыйнай адказнасці з 14 да 16 гадоў, піша tut.by.

Многія падтрымалі прапанову ўстанавіць адказнасць за непавагу да педагога, тлумачачы гэта тым, што «навучанне і выхаванне маладога пакалення шмат у чым залежаць ад аўтарытэту педагога».

Таксама будзе разгледжанае пытанне аб дэкрыміналізацыі некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Замест крымінальнай адказнасці прапануюць увесці адміністрацыйную. Напрыклад, за парушэнне правілаў радыяцыйнага кантролю (артыкул 326 КК); самавольнае заняцце зямельнага надзелу (артыкул 386 КК). Прапрацоўваецца пытанне дэкрыміналізацыі незаконнага нашэння халоднай зброі.

Апошнія навіны