BE RU EN

У беларускіх рэгіёнах зарабляюць менш за $77

  • 28.03.2020, 20:15

Нават 200 рублёў не атрымалі работнікі электрамеханічнага завода ў Давыд-Гарадку Берасцейскай вобласці.

Яны накіравалі адпаведную скаргу ў адміністрацыю Лукашэнкі. Юрыст незалежнага прафзвязу РЭП Уладзімір Малей адзначыў, што справа павінна быць разгледжаная ў судовым парадку, паведамляе "Радыё Рацыя".

- Мінімальны заробак у Беларусі складае 330 рублёў. Працадаўца абавязаны даплаціць хоць бы да 330 рублёў. Таму, калі вам заплацілі менш, варта звярнуцца да працадаўцы, каб атрымаць гэтую суму, а потым ісці ў суд.

Кіраўніцтва кампаніі патлумачыла гэтак нізкі заробак прастоямі. Работнікам была выплачана тарыфная стаўка. Тым не менш, нават пры поўнай аплаце заробак усё адно не даходзіў да трохсот рублёў.

Апошнія навіны